Ніва № 30 (3663), 26 ліпеня 2026 г.
Чарговы раз багаты бізнесовец распавёў гісторыю свайго поспеху. Па тэлевізары.Міхаіл ВАЙНОВІЧА не так важна дзе. Мог і за кілішкам расказаць, непасрэдна ў адтапыраныя вушы ўдзячным слухачам. Там больш, што мы акурат і сядзелі за такім сталом у кампаніі цікавых людзей. Так мы самі сябе называем — цікавымі людзьмі. Застольная размова ў нас была пра жыццё нашае гаротнае. Пра тое, якія сюрпрызы яно можа падкінуць. І прыемныя, і не надта. Больш размоў было пра не надта прыемныя. Таму як з блакітнага экрана загучаў голас пра надта ж выніковую бізнес-гісторыю, усе адразу, як салдаты па камандзе вусатага старшыны, крыху прыціхлі. Ну, трэба ж было нечым аптымістычным разбавіць нашы негатыўныя эмоцыі. А тут вось табе — прама з экрана даюць непасрэдныя рэкамендацыі поспеху. Вучыся і паўтарай. Рабі як я, называецца. А сутнасць гісторыі да банальнага зацёртая. Барадатая, як савецкі анекдот. Упэўнены, нешта падобнае ўсе чулі і не адзін раз. І да гэтага дня я меркаваў, што ўсе зрабілі такія ж высновы, як і я. А я заўсёды пры такіх аповедах проста паціскаў плячамі. Ну што тут незразумелага, маўляў. Але гэтым разам, ці то віскі быў сапраўды добры, ці то закускі бракавала, вырашыў праверыць, ці сапраўды іншыя гэтую сітуацыю ўспрымаюць аналагічна. І, о, жах!!! Я аказаўся ў адзіноце. Нібыта сабралася кампанія аднадумцаў, а як дайшло да канкрэтыкі, то аднадумец толькі я адзін. Ці я адзін не аднадумец. Ну, гэта мяне мала (...) |