Ніва № 30 (3663), 26 ліпеня 2026 г.
План для пушчы адобраны ЮНЕСКАМіра ЛУКШАПасля 12 гадоў падрыхтоўкі Польшча выканала свае абавязацельствы перад ЮНЕСКА, і ахова Белавежскай пушчы атрымала новую, трывалую аснову. 19 чэрвеня міністр клімату і навакольнага асяроддзя Паўліна Хенніг-Клёска падпісала План кіравання аб’ектам Сусветнай спадчыны «Белавежская пушча», які раней быў зацверджаны Цэнтрам Сусветнай спадчыны Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА). У дакуменце акрэслены напрамкі аховы гэтай унікальнай тэрыторыі на наступныя 25 гадоў. Дзеянні, уключаныя ў План, у першую чаргу накіраваны на захаванне экасістэм Белавежскай пушчы для будучых пакаленняў, каб яны маглі бачыць іх у іх найбольш нязменным і першапачатковым выглядзе. Ва ўмовах паскарэння, неспрыяльнага змянення клімату і вынікаючых з гэтага прамых пагроз для мясцовых экасістэм асабліва важная ахова прыродных працэсаў і выключнай біяразнастайнасці. План кіравання вызначае існуючыя і патэнцыйныя рызыкі і бар’еры для кіравання Белавежскай пушчай і прапануе шэраг карэкцыйных мер. Прыярытэтнай задачай з’яўляецца абарона розных груп арганізмаў, якія фарміруюць прыродныя працэсы і біяразнастайнасць пушчы. Апытанні грамадскай думкі пацвярджаюць моцную падтрымку грамадскасцю прынятых напрамкаў — больш за 90% рэспандэнтаў, у тым ліку жыхары рэгіёна, падтрымліваюць ахову пушчы з мінімальным умяшаннем чалавека. Падпісанне Плана кіравання не толькі фармальна завяршае працяглы працэс, але, (...) |