Ніва № 30 (3663), 26 ліпеня 2026 г.

Пра новую планету і старыя «зоркі»

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Амерыканскія навукоўцы паведамілі, што ім упершыню ўдалося выявіць планету, якая паводле асноўных параметраў і характарыстык нагадвае нашу Зямлю і нават мае атмасферу. Гэтае нябеснае цела таксама круціцца вакол зоркі і знаходзіцца ў зоне, дзе тэарэтычна магчымае існаванне жыцця. На думку даследнікаў, гэтае адкрыццё стала надзвычай важным сведчаннем таго, што за межамі Сонечнай сістэмы можа існаваць свет, і нават не адзін, падобны на нашу Зямлю.

У атмасферы новай планеты ўжо знойдзены гелій, у ім жыццё немагчымае, але там могуць быць і іншыя газы. Важнасць і важкасць гэтага адкрыцця, якое здзейснілі амерыканскія вучоныя на чале з доктарам Колінам Чэрубімам з Гарвардскага ўніверсітэта, надзвычайная. Яны сталі першымі, хто выявіў атмасферу на камяністай планеце, якая знаходзіцца ў зоне каля іншай зоркі. Калі б такое адкрыццё здарылася ў 1970-1980-ыя гады, гэта сенсацыйная навіна не злазіла б з першых палос сусветных газет і галоўных тэлевізійных перадач. Людзі тады літаральна трызнілі космасам і «ўсе ляцелі да зор». Зараз жа надзвычайнае адкрыццё праляцела па медыях другім ці трэцім планам і нават не было заўважана шырокім колам грамадскасці. Ні то людзі расчараваліся занадта марудным асваеннем космасу, якое за дзесяцігоддзі зрушылася не на шмат, ні то заклапочаныя найперш беспарадкамі на сваёй планеце, дзе ніяк не могуць наладзіць годнае жыццё. І тут ёсць свая логіка — чаго перціся ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF