Ніва № 25 (3658), 21 чэрвеня 2026 г.
Кросны і аб’ектыў: як на Падляшшы нараджаюцца «Фота Сплёты» і «Пагоня»Уладзімір РАМАНОВІЧДругі дзень ткацкай выставы ў Беластоку, арганізаванай Падляшскім інстытутам культуры, падарыў наведвальнікам адчуванне сапраўднага свята жывой традыцыі. Гэта не проста экспазіцыя старадаўніх рэчаў з куфраў — гэта прастора, дзе мінулае вельмі тонка і смела пераплятаецца з сучаснасцю. Вырашыў я прайсціся па выставе ў другі дзень мерапрыемства і зрабіць некалькі інтэрв’ю з майстрамі, якія ствараюць новую гісторыю падляшскага ткацтва. Частка 1: Кросны і аб’ектыў: як на Падляшшы нараджаюцца «Фота Сплёты» Ад пачатку маю ўвагу прыцягнуў стэнд з інтрыгуючай назвай «Foto Sploty». Гэта прастора, дзе сучаснасць вельмі тонка пераплятаецца з традыцыяй. Мне ўдалося пагутарыць з заснавальніцай гэтага праекта Ганнай Леўчук. — Што менавіта значаць «Foto Sploty»? — «Foto Sploty» аб’ядноўваюць дзве мае прыхільнасці. Адна з іх — фатаграфія, а другая — ткацтва. Паколькі я не магла выбраць нешта адно, а хацела займацца і тым, і іншым, то вырашыла іх злучыць. Я шукала спосаб, як гэта зрабіць, і прыйшла да ідэі ткаць на аснове ўласных здымкаў. — Гэта здымкі падляшскіх краявідаў? — Так. Я падарожнічаю па Падляшшы. Фатаграфую пераважна прыроду, прычым у вельмі вузкіх кадрах. Назіраю за спалучэннем колераў, рознымі фактурамі — бо гэта вельмі блізка да тканіны. У ткацтве мы таксама злучаем розныя структуры і колеры. Гэтыя (...) |