Ніва № 25 (3658), 21 чэрвеня 2026 г.

Крыначка

Аляксей МАРОЗ

Пра «Крыначку» на Гайнаўшчыне ведаюць не толькі праваслаўныя вернікі, якія масава наведваюць у перыяд Святой Тройцы і ў іншыя летнія дні святое месца ў Белавежскай пушчы непадалёк Гайнаўкі. Збудаваныя там прыгожая царква святых братоў мучанікаў Макавеяў, маці іх Саламіі і настаўніка Елеазара і часоўня каля крыніцы, з якой людзі набіраюць з калодзежа асвячоную ў час святкаванняў ваду, у якой лячэбныя ўласцівасці. Пасля багаслужбаў, якія адбываюцца на трэці дзень Святой Тройцы ў «Крыначцы», гайнавяне адпачываюць у асабліва святочным настроі. Ужо многа гадоў у пушчанскай Гайнаўцы арганізуецца аднайменны са святым месцам беларускі фэст «Крыначка», падчас якога выступаюць лепшыя беларускія калектывы. Першапачатковай ідэяй было арганізаваць фэст у паасобных жыллёвых кварталах горада, выходзячы з беларускімі песнямі да людзей. Першыя фэсты ладзіла ў квартале «Мазуры» гайнаўскае аддзяленне БГКТ, якім кіраваў пакойны Міхал Голуб, з дапамогай Гайнаўскага дома культуры. Зараз галоўнымі арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Галоўнае праўленне БГКТ і Гайнаўскі дом культуры. 2 чэрвеня пасля багаслужбаў у лясной царкве гайнавяне паабедалі і разам са сваімі гасцямі падаліся ў амфітэатр. Тут мелі магчымасць паслухаць беларускія песні ў выкананні членаў лепшых калектываў і салістаў усіх узростаў.

Беларускі народны фэст «Крыначка» адкрылі старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства Васіль Сегень і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF