Ніва № 25 (3658), 21 чэрвеня 2026 г.

Адпуст на Антонія ў Ялоўцы

Уршуля ШУБЗДА

Набліжаюцца канікулы — момант у жыцці сям’і, калі ўсе, і тут мэтанакіравана пакарыстаюся рускім словам, вместе, значыць разам. Таму час канікул спрыяе сямейным выездам, экскурсіям ды проста сумеснаму быццю. Гусцее на пляжах, у цэнтрах гульняў, басейнах, пры будках з марожаным, гофрамі і г.д. Усюды поўная сямейка, бо цяжка пры адной будцы задаволіць усіх.

Па гэтай прычыне так многа разнастайных мерапрыемстваў ладзіцца ў час канікул для сем’яў. А тут таксама і духавенства не застаецца ззаду, бо маем адпусты — ці гэта ў каталіцкім касцёле, ці ў праваслаўнай царкве. Гледзячы на экуменічны парадак размяшчэння храмаў на Падляшшы, сапраўды маем шырокі выбар разнавідных адпуставых магчымасцей.

А тут трэба падкрэсліць, што касцёлы і цэрквы на Падляшшы — часта будынкі катэгорыі архітэктурных каштоўнасцей, якія стаяць у вельмі маляўнічых месцах. Таму адпуст гэта і магчымасць пазнаць вёску і наваколле, а яшчэ паглядзець як выглядае святкаванне ў гэтай і суседніх парафіях.

Калі памалу дзеці пачынаюць надакучваць бацькам гэтым сумесным часам, а бацькі дзецям, то заўсёды можна напалохаць нейкім рагатым д’яблам, або іншым зверам і тады супольна ехаць на адпуст. Напэўна гэта зацэментуе сувязі.

Менавіта 13 чэрвеня ўшаноўвалася памяць святога Антонія Падуанскага і адпуст прайшоў у парафіі святога Антонія ў Ялоўцы. Людзі маліліся ў парэштках муроў прыгожага храма. Вернікі сабраліся на невялікім лузе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF