Ніва № 25 (3658), 21 чэрвеня 2026 г.
Анджэй Пачобут у БеластокуМіхал ІВАНЮК«Салідарнасць мае сэнс, салідарнасць дае сілу, салідарнасць — гэта тое, што можа разбурыць нават турэмныя муры». Гэтыя словы прагучалі 10 чэрвеня ў сераду ў другой палове дня ад Анджэя Пачобута, які наведаў Беласток праз шмат гадоў. Дзеля летапіснай скрупулёзнасці варта нагадаць, што апошні раз Анджэй Пачобут выступіў у Беластоку на сустрэчы з нагоды выхаду яго кнігі «Сістэма Беларусь», выдадзенай у 2013 годзе ў выдавецтве «Геліён», а прысвечанай функцыянаванню рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Сустрэча адбылася 29 кастрычніка 2013 года ў аўдыторыі факультэта гісторыі і сацыялогіі Беластоцкага ўніверсітэта. Мадэратарам быў тагачасны журналіст «Газеты выбарчай» Якуб Медэк. На той момант Анджэй Пачобут ужо меў шматлікія сустрэчы з беларускай сістэмай (не)справядлівасці і пенітэнцыярнай сістэмай, але тады гэта было толькі прэлюдыяй да таго, што рэжым падрыхтаваў яму ў 2021 годзе. З часу апошняй беластоцкай сустрэчы прайшло амаль трынаццаць гадоў, пяць з якіх Анджэй Пачобут правёў у турмах і калоніях. Аднак нарэшце надышоў момант, калі былы палітвязень зноў змог наведаць Беласток і правесці два дні, сустракаючыся з польскай і беларускай супольнасцямі, СМІ, а таксама размаўляючы з чыноўнікамі горада і ваяводства. Анджэй Пачобут, вызвалены 28 красавіка дзякуючы сумесным намаганням польскага і амерыканскага бакоў, змог прыехаць у Беласток — горад, які ўжо шмат гадоў з’яўляецца партнёрам яго роднага горада Гродна. Беласток таксама стаў другім домам для яго сяброў і знаёмых з Гродна і Гродзенскай вобласці. Каля 25 (...) |