Ніва № 22 (3655), 31 мая 2026 г.
Місіянер і рымскія падаткіАрцём РЫСЬ— Грошы не пахнуць, — заявіў Місіянер, і стукнуў па дубовым стале аўтаручкай з залатым пяром. Пяро нават не сагнулася, столькі там золата і такой таўшчыні яно. Стол таксама вытрымаў. Там жа дуб старадаўні і тоўсты, як тое залатое пяро. Нават не падрапаўся. І ўвогуле аніякіх бачных матэрыяльных змен не заўважалася, акрамя новенькага доўгага подпісу Місіянера на чарговым дакуменце. Тую нашумеўшую заяву пра грошы Місіянер зрабіў у сваім стылі рэзка, з уласцівай яму рашучасцю і пачуццём дачынення да надзвычай велічнага рашэння, якое абавязкова зменіць свет у лепшы бок. Ці ў другі які, адваротны лепшаму, але таксама лепшы. Такая яго трактоўка свайго ж рашэння. Логіка. Можа нават лепшыя за лепшыя змены атрымаюцца. Ці яшчэ там неяк. Але зменіцца нешта абавязкова. Праверана практыкай. — А чаму Вы так упэўненыя ў гэтым, — нясмела спытаў неяк апазіцыйны яму рэпарцёр. Місіянер пасля казаў, што ён фэйкавы, і падкуплены апанентамі. Але адказаў на пытанне бездакорным аргументам, супраць якога і танкам не папрэш: — А таму што грошы не пахнуць! Ён то даўно пра тое заяўляў, хоць марыў заявіць яшчэ даўней. Ды ўсё неяк нагоды не было, ці рукі не даходзілі, ці ногі. Сам яшчэ не вырашыў што. Але ў актыўнай стадыі выпрадукаваны залатым пяром подпіс запрацаваў адносна нядаўна, плюс мінус якія там месяцы. Дробязі ў параўнанні з вечнасцю. А Місіянер усё стараўся рабіць (...) |