Ніва № 22 (3655), 31 мая 2026 г.
«Хадкевічы — род стары, літоўскі, здаўна знамяніты» — магнаты, ваяры, мецэнаты мастацтва (2)Уршуля ШУБЗДАМожна паглядзець на цэлы род Хадкевічаў. Усё дзякуючы Лявону Тарасэвічу, які вырашыў у такі спосаб аддаць доўг удзячнасці сваёй малой бацькаўшчыне. Вялікія карціны ў прыгожых залатых рамах вісяць і чакаюць гледачоў цікавых мастацтва. Усё паглядзець можна ў Зале Віктара Волкава ў Супрасльскай акадэміі. Урачыстае адкрыццё выстаўкі прайшло 14 траўня і тады можна было сустрэць не толькі мецэната Тарасэвіча, але таксама і іншых стваральнікаў падзеі. «Рэканструкцыя партрэтаў сям’і Хадкевічаў служыць не толькі аднаўленню знешнасці канкрэтных людзей. Гэта спосаб захаваць памяць пра сям’ю, якая сумесна стварала моц і культуру Рэчы Паспалітай у яе Залаты век. Гэтая выстава сканцэнтравана на вобразе сям’і, адлюстраваным у мастацтве. Іканаграфія сям’і Хадкевічаў — свядомае праяўленне ўлады. Прадстаўленыя партрэты не толькі адлюстроўваюць уплывовых членаў сям’і Хадкевічаў, але і падкрэсліваюць статус сям’і, індывідуальныя ваенныя трыумфы і палітычныя памкненні» — інфармуюць арганізатары. Куратарамі выстаўкі былі Катажына Залеўская і Эва Скібінская. Выстаўка не ўзнікла б, калі б не Яанна Краковян, якая з’яўляецца аўтаркай карцін. Спадарства Міхальскія заняліся выдатнымі рамамі, якія ўпрыгожваюць партрэты прадстаўнікоў роду Хадкевічаў. — Я вельмі ўзрушаная, — сказала Яанна Краковян. — Толькі ўчора прыехала ў Польшчу па запрашэнні (...) |