Ніва № 22 (3655), 31 мая 2026 г.
Стварэнне БССРУладзімір АРЛОЎГэтым разам прапаную вам, дарагія юныя чытачы, даведацца, як была абвешчана Беларуская Савецкая Рэспубліка, якая праіснавала больш за семдзесят гадоў. Амаль увесь гэты час яна знаходзілася ў Савецкім Саюзе. Ён хутка стаў працягам Расейскай імперыі, толькі пад іншымі, бальшавіцкімі лозунгамі. Камуністы сцвярджалі, што ў СССР паняволеныя раней народы атрымалі свабоду і самыя шырокія правы для развіцця. Насамрэч рэспублікі, якія ўваходзілі ў тую велізарную дзяржаву, былі цалкам залежныя ад Масквы. Там прымаліся ўсе важныя рашэнні ў палітыцы, эканоміцы і культуры. Без маскоўскага дазволу і зацвярджэння нельга было ні пабудаваць новы завод, ні выдаць падручнікі для беларускіх школьнікаў. Працуючы ў архівах, я знайшоў дакументы, што ў маскоўскіх кабінетах зацвярджалі нават, уявіце сабе, назвы тартоў, якія рабіліся ў БССР. У адной з тых папер, напрыклад, забаранялася назваць новы торт „Беларускім”. Не спадабалася „старэйшым братам” і назва „Белавежскі”. У пастанове было запісана, што яны „попахивают белорусским национализмом”. Вось так выглядала беларуская самастойнасць у СССР. Але распавяду вам усё па парадку. Планы бальшавікоў Вы ўжо ведаеце, што расейскія камуністы-бальшавікі былі ворагамі нашай незалежнасці. Аднак беларусы ўжо не хацелі, каб іхні лёс вырашаўся Леніным і ягонымі памагатымі. Гэта бачылі іншыя дзяржавы, якія прызналі Беларускую Народную Рэспубліку і пачыналі (...) |