Ніва № 22 (3655), 31 мая 2026 г.
„Цябе ўлілі ў маю кроў, Беларусь...” Малавядомыя вершы Франука ГрышкевічаСяргей ЧЫГРЫНЗ вялікай цікавасцю праглядаю і чытаю віленскія беларускія выданні 1920-1930-х гадоў. Асабліва мяне цікавяць публікацыі беларускіх аўтараў з Беласточчыны. А іх было шмат. Перад вайной друкаваліся ў розных выданнях Станіслаў Грынкевіч, Уладыслаў Казлоўшчык, Франук Грышкевіч, Зоська Верас, Янук Дарашкевіч, Язэп Дашута, Пятро Ластаўка, Сцяпан Пятэльскі, Уладзіслаў Чаржынскі і іншыя вядомыя і малавядомыя беларусы з розных рэгіёнаў Беласточчыны. Пісалі яны на самыя розныя тэмы. Гартаючы газету „Наперад”, натрапіў на верш Франука Грышкевіча „Апошні карнавал” за 19 лютага 1930 года. Эпіграфам да верша ўзяты радкі нямецкага філосафа XIX стагоддзя Макса Штырнера. У часопісе „Крыгалом” (1935, № 1) былі надрукаваны вершы Франука Грышкевіча „Ніколі не любіў...”, „Эпістоля”, „Іскры залатыя”. Цікава тое, што з друку выйшаў толькі адзін нумар літаратурна-мастацкага часопіса „Крыгалом”. І ў ім паспеў надрукавацца Франук Грышкевіч. Ёсць у паэта і верш „Мы розныя”, які ён напісаў у Сухаволі ў сакавіку 1932 года. Верш быў надрукаваны ў часопісе „Летапіс ТБШ” (1933, № 6). Чаму я згадаў менавіта пра вышэй названыя вершы Франука Грышкевіча? Справа ў тым, што рыхтуючы кнігу твораў Станіслава Грынкевіча, Уладыслава Казлоўшчыка і Франука Грышкевіча „Вяртанне да сваіх” (Беласток, 1999) я не ўключыў гэтыя вершы Франука Грышкевіча, бо іх не адшукаў раней. Цяпер (...) |