Ніва № 22 (3655), 31 мая 2026 г.

«Tam po majovuoj rosi», а дакладней у Градалях

Уршуля ШУБЗДА

У вёсцы Градалі прайшоў чарговы фестываль падляшскіх песень пад назвай «Tam po majovuoj rosi». Сёлета фестываль пачаўся карагодам, але больш сучасным. За ўпрыгожанай кветкамі фурманкай са спевакамі ехалі машыны фанатаў беларускіх песень. Мерапрыемства пачалося малітвай у царкве Святога Георгія ля крыначкі. На лесвіцы храма выступілі хары, а ўсё гэта праходзіла ў вельмі прыгожых прыродных абставінах.

— Сёлетні фестываль засяродзіўся на канкрэтных песнях, — падкрэсліў Максім Фіёнік з Музея малой бацькаўшчыны ў Студзіводах. — У гэтым годзе мы выдалі дыск з песнямі вёскі Градалі. Гэта былі запісы Сярожы Лукашука. І так мы прыдумалі, каб прыехаць сюды, прадставіць дыск, а пры гэтым таксама паспяваць, паіграць на інструментах. Нас тут многа, бо прыехалі «Касары» з Варшавы, грузіны, якія выступалі на Фестывалі царкоўнай музыкі, але і ў нас таксама. Тут шмат-шмат людзей. Будзем спяваць і на мастку паміж Спічкамі і Градалямі. Будзе вельмі цікава.

Мерапрыемства пачалося пад святліцай у вёсцы Градалі, дзе сабраліся выступоўцы і ўдзельнікі. Спевакі ехалі ў бок царквы на ўпрыгожанай кветкамі фурманцы, а выступоўцы рухаліся памаленьку за імі на сваіх машынах. Атрымаўся такі механічны карагод. Асфальтоўка за паваротам змянілася ў невялікую польную дарогу. Карагод звольніў. Падняўся мяккі пыл з дарогі, прычапляючыся да машын, заходзячы ў ноздры і прыліпаючы да не адной белай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF