Ніва № 22 (3655), 31 мая 2026 г.

ХVІІІ Агляд гафту і карунак Гайнаўскага павета 2026 (ч.ІІ)

Аляксей МАРОЗ

Падвядзенне вынікаў ХVІІІ Агляду гафту і карунак Гайнаўскага павета 2026 адбылося 18 красавіка ў Гайнаўскім доме культуры. Ажно 84 асобы з Гайнаўскага павета падрыхтавалі каля 250 прац рукадзелля. У галерэі і вялікім калідоры дома культуры працавала выстава гафтаваных і карункавых рукадзельных прац. Ад пачатку арганізавання агляду большасць удзельнікаў састаўляюць жанчыны, якія займаюцца традыцыйным рукадзеллем. Цікавыя і арыгінальныя работы запрэзентавалі прыхільнікі сучаснага рукадзелля. Сёлета да агляду далучыліся новыя ўдзельнікі.

— Я выканала дзве вялікія макрамэ, якія робяцца тэхнікай пляцення на шнурках і адну макатку. Макрамэ я раблю на стэлажах або на кіях, па якія сама хаджу ў лес. Калі мне кій спадабаецца, я адрэзваю яго пілой і прыношу дамоў. З такога кія я абрэзваю голле і яго шліфую. У двух пакоях у маім доме нават вісяць фіранкі з макрамэ. Для дачкі зрабіла макрамэ-фіранкі для кухні і бюро. Такія макрамэ выконваю толькі для сямейнікаў і знаёмых. Навучылася іх выконваць можа тры або чатыры гады таму. Наша дырэктар Гміннага асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Дубічах-Царкоўных Міраслава Іванюк завезла нас у Нараўку на двухгадзінны курс пляцення макрамэ. Калі раней я не мела з гэтым дачынення, многа мазалёў на шнурках там не навязала. Дастала там маток шнуркоў і, калі прыехала дамоў, узяла кій і стала вязаць макрамэ, каб не забыць як вязаць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF