Ніва № 22 (3655), 31 мая 2026 г.
Мне падабаецца паказваць людзям у сацыяльных сетках, як рака Нарва ўсё яшчэ плыве... «Размова з асобай» — Яраслаў Іванюк: Жыццё паміж кнігамі, мовай і БеларуссюМіхал ІВАНЮК«Размова з асобай» — гэта новы фармат сустрэч, прыдуманы аніматарамі беларускага цэнтра «Новая Зямля», — падкрэсліла кіраўніца цэнтра Надзея Салаўёва. Новы фармат сустрэч прызначаны для таго, каб прадставіць цікавых асоб — творцаў, грамадскіх актывістаў і арганізатараў культурнага жыцця як людзей, якія, акрамя таго, што займаюцца пытаннямі на карысць беларускага грамадства, культуры і мовы, маюць сваю гісторыю, якая прывяла іх туды, дзе яны знаходзяцца і дзе рэалізуюць сябе як творцы, але таксама маюць сваё асабістае жыццё, у тым ліку захапленні, інтарэсы і сямейнае жыццё. Мэта згаданых сустрэч — таксама прадставіць творчых людзей у цёплай атмасферы і пачуць іх жыццёвыя гісторыі за кавай ці гарбатай, і паглядзець на іх не як на сур’ёзных людзей, а як на кожнага з нас, г.зн. беларусаў і беларусак, якія стараюцца пражыць сваё жыццё як мага лепш для сябе і свайго бліжэйшага атачэння і для сваёй малой ці вялікай радзімы. І першым, хто выступіў 17 мая, у нядзелю пад вечар у «Новай Зямлі», быў журналіст і выдавец Яраслаў Іванюк. — Гэта не шакоціс, а банкух, — так называлі гэты ласунак у маёй сям’і ў Пасынках каля Бельска-Падляшскага, які я сёння прывёз у «Новую Зямлю», каб падзяліцца з вамі. Гэта традыцыйная салодкая выпечка, якую робяць тут, на Беласточчыне. На (...) |