Ніва № 22 (3655), 31 мая 2026 г.
УдачаМіхаіл ВАЙНОВІЧЯ вам так скажу. Удача, яна або ёсць, або яе няма. Трэцяга варыянту не існуе. І нікога больш не слухайце. А то ёсць такія разумнікі, якія сцвярджаюць, што для ўдачы трэба і самому там нешта парупіцца. Зрабіць хоць нейкі мінімум. Ці хаця б латарэю купіць. Ха-ха. Я і сам некалі гэты анекдот пра латарэю любіў і іншым распавядаў. Усе смяяліся і пагаджаліся з глыбінным філасофскім сэнсам, які ў тую мудрасць уклаў вельмі інтэлектуальны старадаўні народ. А ўсё аказалася зусім не так. Той народ да гэтага не мае аніякага дачынення. Не прыдумваў ён таго доўціпу. Мала таго, лічыць яго прымітыўным і непраўдзівым. Калі не чулі, пра які я анекдот кажу, то кораценька распавяду. Прыйшоў, значыцца Мойша ў сінагогу і моліцца так шчыра, што іншыя пра сваё забыліся. — У суседа Ізі фірма ўласная, — гучна распавядае ў Нябёсы Мойша сваю праблему. — Сара заробак атрымлівае вялікі. Увогуле, усе да аднаго мае знаёмыя багатыя. Нават Роза Маркаўна, якая ані дня не працавала ні рукамі, ні галавой, на грашах спіць і грашамі накрываецца. Адзін я не дацягваю да іх роўню. То хай я ў латарэю выйграю вялікую суму. Іншага шляху не маю. Дай мне выйграць у латарэю. І так душараздзіральна моліцца, што і іншыя давай яму дапамагаць. Толькі за яго і моляцца. Кажуць, хай ён ужо выйграе. А то сэрца не вытрымае слухаць такую жаласлівую мальбу. Ужо і рабін рукі ўгору ўзняў. І не тое, што просіць за Мойшу, а (...) |