Ніва № 22 (3655), 31 мая 2026 г.

Яшчэ адзін крок у змрок

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Кожны дзень прыносіць усё новыя змрочныя навіны з Беларусі. Бясконцыя арышты, зняволенні, знішчэнні апошніх праяў беларускай культуры, здзекі над паважанымі асобамі. Лукашэнка ўсё больш пераўтварае краіну ў Паўночную Карэю, дзе грамадзяне маюць права і абавязаны толькі бесперапынна маршыраваць калонамі і славіць правадыра. Ідэалагічнае цемрашальства не мае ніякіх абмежаванняў, прапаганда нянавісці і вайны атручвае свядомасць і быццё. Залежнасць ад Масквы цэлы час узрастае, наменклатура насычана праваднікамі расейскай знешняй палітыкі і ўсё больш пераўтвараецца ў акупацыйную адміністрацыю. Татальная русіфікацыя нішчыць усё мясцовае. Палітычныя рэпрэсіі не спыняюцца ні на хвіліну, махавік карнай дзяржаўнай машыны круціцца бесперапынна і ламае, перамолвае здароўі, жыцці і лёсы людзей. Сутнасць дзяржаўнай палітыкі — гэта сталіншчына, узмоцненая новымі тэхналогіямі, якія пастаўлены на службу карнай сістэме.

Далей крыху лічбаў. З траўня 2020 года па сакавік 2026 года ў Беларусі не менш як 9594 чалавекі сутыкнуліся з палітычна матываваным крымінальным пераследам. Пры гэтым не менш як 8304 чалавекі былі незаконна засуджаныя ў выніку сфабрыкаваных крымінальных спраў, у тым ліку завочна. Такія лічбы прадстаўленыя ў дакладзе праваабарончых арганізацый і ініцыятывы BELPOL. Справаздача дае маштабную карціну палітычных рэпрэсій у Беларусі. А яшчэ ж дзясяткі тысяч засуджаных да адміністрацыйнага арышту, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF