Ніва № 20 (3653), 17 мая 2026 г.

Шпацыр па здзічэлым лесе (34)

Ганна КАНДРАЦЮК

Сказаць, што гэта сенажаць, нікому не прыходзіла ў галаву. Палову невялічкага лугу займала балота, і трэба было прычакаць палавіны лета, каб туды ўвайсці з касілкай. Часам даводзілася выграбаць сена з вады і выносіць у румянках на грудок. Татка гаварыў, што яно падыходзіць толькі на калядны стол, то-бок пад белы, калядны абрус. Такога сена не кране дабытак, ну можа авечкі, яны найменш пераборлівыя. Усё з за міндальнага паху бусланосца, які шэра-смарагдава-фіялетавай шчацінкай апанаваў грудок. Пахавы букет дапаўнялі мята і аер, выграблены і выташчаны на сухі бераг з вады. Хацелася чым хутчэй зграбці сеначка ды раней чым пакласці яго пад абрус, тут на зямлі, пад лесам, паляжаць пад духмянай капіцай і падыхаць летам.

Такія пахі адразу знюхаюць закаханыя парачкі.

* * *

Ну, зусім здурнела наша Альбіна! Ёй не ўсядзець на месцы, яна як той ветрагон ці ветраны змей лунае ў аблоках. Яе поўнае цела не адчувае зямнога прыцяжэння, як бяжыць, да зямлі не дакранаецца. І ўсё мой Анджэй, мой Анджэй! Людзі ўжо прыкмецілі, што бяда з гэтага вылупіцца, нейкі чорт з рагамі. Здурэць на старыя гады — гэта не дзічкі. Бяда, бяда і яшчэ раз бяда. Павалакла за сабой «Трахтара» на мазурскія азёры. А ён з парванымі кішэнямі, ні капейкі пры ср...цы, усё на халяву, — абураецца жанчына з суседства. Пасля кідае яшчэ адзін «гарачы картопель» у мае рукі:

— Альбіна яшчэ для яго цяля купіла!

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF