Ніва № 20 (3653), 17 мая 2026 г.

Нарва даўней і сёння

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

Я помню мястэчка Нарву Гайнаўскага павета з другой паловіны мінулага стагоддзя. Працаваў тады настаўнікам у тамашняй Пачатковай школе. Школа была ў вялікім драўляным будынку пры галоўнай доўгай вуліцы Міцкевіча (раней Рыбацкай), якая бегла паралельна да ракі Нарвы. На вясковай вуліцы быў брук. Паабапал яе стаялі ў пераважнай колькасці драўляныя будынкі. Каля скрыжавання вуліц быў скверык. У гэтай частцы вёскі былі крамы, амбулаторыя, пошта, прадшколле, пастарунак міліцыі і рэстаран. Па вуліцы Бельскай былі, між іншым, царква і аптэка. У Нарве працавалі Грамадская рада нарадовая (ГРН), Гмінная спулдзельня (ГС), ПОМ, пякарня, ветэрынарны пункт, кіно, бібліятэка. Цераз раку Нарву быў доўгі драўляны мост з бар’еркамі.

У сямікласнай школе (мела яна доўгі калідор) вучыліся дзеці з Нарвы і Макаўкі. Урокі па фізкультуры адбываліся на свежым паветры на вялікім школьным панадворку. Вядома, калі не падаў дождж або зімой снег. На ўрокі беларускай мовы хадзілі ўсе вучні. У школе панавала прыемная атмасфера. Кіраўніком быў Ян Іванюк. Даязджаў ён на матацыкле з вёскі Гарадзіска каля Ласінкі.

У вёсцы над ракой Нарвай добра працавала гмінная бібліятэка. Вечарамі сюды прыходзіла дарослая моладзь. Адбываліся аўтарскія сустрэчы. Мне вядома, што ў Нарве працавалі бібліятэкаркамі дзяўчаты з Нараўчанскай гміны. У кіназале адбываліся сеансы. Я меў нагоду глядзець лепшыя рускія кінафільмы.

Калі вясной насталі цёплыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF