Ніва № 20 (3653), 17 мая 2026 г.

Вандроўка праз базар

Уршуля ШУБЗДА

Уваходзім памалу ў вясну. Як відаць, амаль кожныя выходныя прыносяць іншае надвор’е, што можа ўскладняць большыя планы на падарожжа. А планы таксама часта трэба падпарадкоўваць пад рытм надвор’я менавіта. Таму сёлетняя вясна яшчэ раз даказвае, што цяжка выбягаць многа наперад, бо ніколі не вядома, ці будзем пад уздзеяннем нізкага ці высокага ціску.

А што не падпарадкоўваецца капрызам надвор’я? Патрэбы чалавека. Бо адзін хоча прадаць, другі купіць, таму базар пры вуліцы Андэрса ў Беластоку поўны. Прадаўцы і пакупнікі мяшаюцца пры таварах, якія таксама ўзбуджаюць многа эмоцыі.

Перш за ўсё цэны могуць падняць адрэналін і павысіць ціск, але таксама і якасць прадуктаў, і адэкватнасць той першай, да другой.

Але паход на «базар Андэрса» можа быць падарожжам у мінулае, асабліва ў гэтую адну нядзелю месяца, калі распрадаюць усе старыя гадзіннікі, лыжачкі для цукру, кілішкі, старыя кніжкі і... можна было б так пералічваць без канца, бо сапраўды тут неверагоднае багацце выкладаюць людзі на базарныя сталы.

Скрынка гуркоў або памідораў — гэта нармальна, але скрынка лыжачак для цукру ўжо моцна здзіўляе. От, нейкія дзіўныя пачуцці можа ўзбуджаць. Але цікава, што другая лыжачка ў скрынцы, якую знайшла я на адным са сталоў, была лыжачкай з надпісам «Канада». Мне ўдалося выбраць адну, без таго надпісу. Пераварочваючы маленькія лыжачкі, пры металічным гуку чалавек пачынае задумвацца, з якога панскага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF