Ніва № 15 (3648), 12 красавіка 2026 г.
Закон роўнасціМіхаіл ТАЛЕРСкамянелыя твары ўдзельнікаў сумеснага пасяджэння кіраўніцтва краіны і начальнікаў міністэрстваў, спецслужбаў і іншых выканаўчых ды заканадаўчых органаў нагадвалі застылыя абліччы егіпецкіх мумій. Але граматны антраполаг усё ж змог бы адрозніць сённяшніх жывых ад даўно памерлых. З даўно памерлых абліччаў егіпцян час не змог сцерці сляды чалавечага інтэлекту. На тварах пакуль што жывых удзельнікаў пасяджэння такога не назіралася нават пад мікраскопам. Першымі тое зразумелі мухі. Што не гаварыце, а гэта разумныя істоты. Мухі абляталі ўдзельнікаў пасяджэння бокам напэўна з за страху атупець самім. А пры прыбліжэнні на паўтара метра (ці то з мэтай разведкі, ці эксперыменту), самаахвярныя добраахвотнікі гэтых лятаючых істот дохлі прама ў палёце і падалі на бліскучыя туфлі двухногіх. І нават ужо ў дохлых насякомых іх патухлыя погляды здаваліся больш жывымі і разумнымі, чым у засеўшых за доўгім сталом людзей. Зрэшты, менавіта тэме інтэлекту і была прысвечаная тайная зборка кіраўнікоў краіны ды начальнікаў аддзелаў і падраздзяленняў. — Як мы не намагаліся, а сярэдні ўзровень IQ нашага народа паніжаецца значна меншымі тэмпамі, чым было запланавана, — працягвала зачытваць даклад постаць у мундзіры з генеральскімі пагонамі. — Гэта ўяўляе вялікую небяспеку кіраўніцтву нашай краіны і ўстоям нашага ладу жыцця. Ставіць пад пагрозу мір і спакой у краіне, пашырае незадаволенасць дзеяннямі ўлады. — (...) |