Ніва № 15 (3648), 12 красавіка 2026 г.
А гарлачыкі ўсё ж засынаюць!Уладзімір АРЛОЎФонд Kamunikat.org, што цяпер плённа працуе і як выдавецтва, на пачатку 2026 года парадаваў чытачоў перавыданнем славутых „Каласоў пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча. Прычым раман выйшаў без правак, унесеных у свой час у тэкст савецкай цэнзурай. Гэта стала вынікам творчага супрацоўніцтва выдаўца Яраслава Іванюка і караткевічазнаўцы Валянціны Андрэевай. Хтосьці з задавальненнем перачытае класічны твор, а хтосьці з моладзі — ім можна толькі пазайздросціць — адкрые для сябе беларускі свет нашага выдатнага пісьменніка. У памяці ажыло і папрасілася на паперу тое, як гэта адбывалася некалі са мной. Тым больш, узгадалася адна з самых дарагіх „адзінак захоўвання” ў маім асабістым архіве — ліст ад Караткевіча з водгукам на адно з маіх першых апавяданняў. Мне жахліва, проста жахліва не пашанцавала са школьнымі настаўніцамі гісторыі і беларускай літаратуры. Гэтых жанчын іхнія дысцыпліны, напэўна, цікавілі ненашмат болей за праблемы кансервавання гуркоў. У выніку, скончыўшы школу і паступіўшы на гістарычны факультэт БДУ, я нават не падазраваў, што Беларусь мае такога пісьменніка, як Уладзімір Караткевіч. Шчыра кажучы, не было падстаў ганарыцца і ўніверсітэцкімі выкладчыкамі. Каб вы ўявілі тагачасны ўзровень выкладання нацыянальнай гісторыі ў галоўнай alma mater рэспублікі, я працытую толькі адзін запіс у сваім зялёным агульным сшытку-канспекце за 1973 год. Там услед за словамі прафесара (...) |