Ніва № 15 (3648), 12 красавіка 2026 г.
Прызнанне БНР Фінляндыяй і дыпламатычная місія ў краіне СуоміХведар ПРЫЛЁПАЎСКІСёлета па ўсім свеце адзначаецца чарговая гадавіна начнога абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі ў Мінску 25 сакавіка 1918 года. Менавіта ў гэты дзень была апублікавана Трэцяя Статутная Грамата, у якой абвяшчалася незалежнасць Беларусі ў яе этнічных межах. Аднак у тых вельмі цяжкіх геапалітычных умовах ідэя беларускай дзяржаўнасці так і не змагла цалкам быць рэалізавана. Больш за тое, яшчэ да сённяшняга дня існуе шэраг пытанняў наконт таго ці прызнавалі БНР на міжнародным узроўні. Неадназначнасць у пытанні міжнароднага прызнання Беларускай Народнай Рэспублікі Існуюць розныя погляды на пытанне прызнання Беларускай Народнай Рэспублікі. Некаторыя гісторыкі лічаць, што афіцыйна ніводная дзяржава не прызнала БНР як дзяржаву, хоць і не адмаўляюць пэўных стасункаў з прадстаўнікамі ўрада беларускага дзяржаўнага ўтварэння. Іншыя наадварот выказваюць меркаванні, што наяўнасць дыпламатычных стасункаў з урадам БНР і ёсць фактычным прызнаннем дзяржаўнага ўтварэння. Яскравым прыкладам апошняй пазіцыі можа быць дата 11 лістапада 1920 года, калі была заключана дамова паміж БНР і Літоўскай Рэспублікай аб узаемным прызнанні, аб супрацоўніцтве і супольнай барацьбе за вызваленне беларускіх і літоўскіх зямель з пад польскай акупацыі. У той час Рада БНР і ўрад Ластоўскага пераехалі ў Каўнас —— тагачасную сталіцу Літвы. Але пры гэтым непасрэдна (...) |