Ніва № 15 (3648), 12 красавіка 2026 г.
Дом партыі з правым крылом пайшоў з малаткаУршуля ШУБЗДАУ Беластоку будынак пры вялікай кальцавой развязцы прададзены. У ім да чэрвеня яшчэ будзе працаваць універсітэт. Раней тут быў Дом партыі. Так ці інакш з уваходнай лесвіцы будынка відаць кавалак горада, а яшчэ на лесвіцу падае зараз цёплае веснавое сонца абаграваючы старыя бетонныя пліты. Будынак былога ваяводскага камітэта Польскай аб’яднанай рабочай партыі ў Беластоку лічыцца адной з вяршынь сацыялістычна-рэалістычнай архітэктуры ў Польшчы. Быў пабудаваны за ўласныя грошы партыі. Зараз знаходзіцца пад аховай. У калідорах універсітэта чырвоныя дываны ляжаць на старым драўляным паркеце. Усё-такі падлога агучвае кожны пастаўлены крок. У канцы калідора левага крыла знаходзіцца кабінет Кафедры беларускай філалогіі. Адкрываючы дзверы, адразу кідаецца ў вочы вялікі габелен з выявай Еўфрасінні Полацкай у сінім плашчы, які прывезла з Беларусі прафесар Галіна Тварановіч. Там таксама можна спусціцца ў падвал, але невялікія дзверцы ў падлозе закрыты, а і яшчэ зацягнутыя дываном. Аднак самыя цікавыя дзверы галоўнага ўвахода — цяжкія і высокія. Так высокія, што зразу чалавека прыбіваюць у зямлю. Але ўваходзіўшы там, пакідаеш цэлы гоман горада. Становіцца ціха, як у вулеі, гучаць толькі крокі на драўляным паркеце. * * * Міхал Стэльмашук — член Праграмнай рады тыднёвіка «Ніва», член Таварыства «Русь». — Мая мама там працавала. Заходзіў туды, бо мама часам (...) |