Ніва № 15 (3648), 12 красавіка 2026 г.
Перасланае з нябёсІрэна ЛУКШАТут сапраўдныя жыццёвыя падзеі людзей. І адна мая думка, якая мучыла мне тры гады. Найгоршае тое, што ўсё тое споўнілася. Розныя сямейныя і міжнародныя справы перадаюцца не толькі манахам, ксяндзам, бацюшкам і духоўным іншай веры, але не звычайным людзям. Гэтыя людзі моляцца, вераць у Бога, але не заўсёды посцяць. Часам і пасварацца, і пазавідуюць каму... Працуючы ў бальніцы, я наслухалася ад людзей розных гісторый з іх жыцця. Былі яны і радасныя, і сумныя. Больш было сумных. Былі гісторыі і неверагодныя, як кажуць тыя, што ў нішто не вераць. Вось адна з іх. Марыся прыехала аперыраваць пазваночнік, з захаду Польшчы. Тут у Гайнаўцы была меншая чарга. Расказала, што перажыла яна пятнаццаць гадоў таму. Марыся працавала на швейным прадпрыемстве. Муж рабіў на фабрыцы. Было ў іх трое дзяцей. Усе яны былі ўжо студэнтамі. Каб звязаць канец з канцом абое дараблялі пасля работы на сваіх прадпрыемствах. Жонка шыла дома вопратку, хто да яе прыносіў свой матэрыял. Аднойчы, як сядзела за машынай і канчала шыць сукенку, падняла галаву і ўбачыла, што перад яе вачыма імгла, і ў цэлым пакоі імгла. Пералякалася. Раптам з той імглы чуе голас: «Твая браціха будзе хутка хворая, і гэта будзе рак». Імгла знікла. Жанчына пачала маліцца, каб так не было, бо вельмі добрыя былі ў іх адносіны з братам і браціхай. Аднак выйшла так, як было сказана. Браціха захварэла на рак, на жаночых органах, і хутка памерла. Мінула (...) |