Ніва № 15 (3648), 12 красавіка 2026 г.
Нас не дагонішМіхаіл ВАЙНОВІЧНекаторыя баяцца, што штучны інтэлект знішчыць чалавецтва. А я дык думаю, што не паспее. Мы, людзі, яго апярэдзім. Знішчым сябе самі без аніякай дапамогі. Абыдземся і без смаркатых, як казалі ў маім дзяцінстве. Ну пагадзіцеся, было б ганебна, каб з такой цікавай і заманлівай задачай мы не справіліся самі. Штосьці другое, прыкладам паляпшэнне жыцця чалавека, лячэнне, падтрымка здароўя, дабрабыт, камфорт, палёгку ў працы, падаўжэнне працягласці жыцця, яго якасць і ўсе іншыя другасныя і не самыя важныя пытанні чалавек можа даверыць штучнаму інтэлекту. Але такая натхняльная і прывабная задача, як знішчэнне ўсяго жывога на планеце, а пажадана і саму планету, тут то не. Гэтага мы машыне не даверым. Зробім самі. У адваротным выпадку перастанем сябе паважаць. Можа штучны інтэлект і захоча калі гэта здзейсніць, можа нават ужо разглядае і распрацоўвае такія варыянты з недасяжнай для чалавечага розуму хуткасцю. Але да нашых, людскіх распрацовак у гэтай галіне, да нашага досведу і практыкі яму далёка. Вучыцца і вучыцца яшчэ. А ўлічваючы касмічную хуткасць, з якой мы набліжаемся да жаданай канчатковай кропкі — не паспець яму. Не, не ўгнацца за намі. У гэтай галіне дзейнасці чалавецтва не спіць. У іншых кірунках працы ёсць перапынкі на абед, сон, вольны ад працы час, а ў гэтым праца ідзе безупынна. Сем дзён на тыдзень перамножаных на дваццаць чатыры гадзіны ў суткі. Кожная краіна распрацоўвае (...) |