Ніва № 15 (3648), 12 красавіка 2026 г.
Велікодныя трывогіУладзімір ХІЛЬМАНОВІЧПару тыдняў таму давялося пісаць, што ў Ерусаліме адбылася надзвычайная падзея — улады Ізраіля зачынілі там Храм Труны Гасподняй. Растлумачана гэта было нібыта мерамі бяспекі ў звязку з ваеннымі дзеяннямі ў Іране. Маўляў, на тэрыторыю Святой Зямлі таксама прылятаюць ракеты і трэба дбаць пра жыцці людзей. Гучала гэтае тлумачэнне неяк непераканаўча. А гісторыя атрымала свой працяг. Упершыню амаль за тысячу гадоў паліцыя не пусціла лацінскага патрыярха ў важнейшы хрысціянскі храм на імшу ў Пальмавую (Вербную) нядзелю. У канцылярыі ізраільскага прэм’ер-міністра гэта зноў патлумачылі клопатам пра бяспеку. У выніку скандал выйшаў на міжнародны ровень. Свае пратэсты і асуджэнні выказалі Апостальская сталіца, ЗША, прэзідэнт Польшчы, а таксама, што выклікае прынамсі іранічную ўсмешку, сённяшнія кіраўнікі Іспаніі і Францыі, якія раней у прыхільнасці да хрысціянства і абароны правоў хрысціян неяк не былі заўважаныя. Як бы там не было, але мы так звыклі ўжываць тэрмін іудзейска-хрысціянская цывілізацыя, што стаўленне ўлад Ізраіля да прадстаўнікоў асноўных хрысціянскіх канфесій ў гэтай гісторыі выклікае здзіўленне і нават пэўны шок. Магчыма гэта такі адказ Ізраіля на рост антысеміцкіх настрояў у Еўропе. Магчыма, у такую пазіцыю закладзены нейкі іншы сэнс. Але хочацца спадзявацца, што гэта проста такая нядальнабачнасць і непрадуманы крок. З усіх рэлігій свету хрысціяне ў наш час застаюцца найбольш (...) |