Ніва № 15 (3648), 12 красавіка 2026 г.
Прамоцыя кнігі Мікалая Панфілюка ў ГайнаўцыАляксей МАРОЗДругая прамоцыя кнігі Мікалая Панфілюка «Мой лёс — Дубічы-Царкоўныя» і сустрэча з яе аўтарам адбыліся 19 сакавіка ў Цэнтры прамоцыі рэгіёна «Чарлёнка» ў Гайнаўцы. Арганізатарам спаткання быў Фонд «Царкоўная музыка» ў Гайнаўцы. На сустрэчу былі запрошаны рэдактар новавыдадзенай кнігі, беларускі пісьменнік і журналіст Радыё Рацыя Міхал Андрасюк, які вёў спатканне і старшыня Праграмнай рады Тыднёвіка беларусаў у Польшчы «Ніва» і яе галоўны рэдактар Яўген Вапа як выдавец прэзентаванай кнігі. Аўтар кнігі на старонках «Нівы», якая сёлета адзначае 70-годдзе, раней друкаваў успаміны, допісы, фельетоны і вершы. Удзельнікаў спаткання прывітаў старшыня Фонду «Царкоўная музыка» ў Гайнаўцы Мікалай Бушко і прадставіў публіцы аўтара кнігі — шматгадовага лістаноша з Дубіч-Царкоўных і шматгадовага карэспандэнта «Нівы». Мікалай Бушко сказаў, што кніжка чытаецца вельмі добра. — Галоўны рэдактар «Нівы» Яўген Вапа многа гадоў хадайнічаў, каб прыдбаць сродкі на выданне кніжкі «Мой лёс — Дубічы-Царкоўныя», — заявіў Міхал Андрасюк. — Наша зямля мае многа таленавітых людзей. Спадар Мікалай Панфілюк — адзін з гэтых нашых многіх таленавітых асоб, якіх не дацэньваем. Напрыклад, называю святой памяці свайго бацьку найлепшым прафесарам гісторыі, якім быў бы, калі б у яго была магчымасць вучыцца. Я закончыў факультэт гісторыі, але мой бацька быў бы намнога лепшым ад мяне гісторыкам, калі б была ў яго (...) |