Ніва № 52 (3424), 26 cнежня 2021 г.

Калядаванне і кірмаш на будову хоспіса ў Макаўцы

Аляксей МАРОЗ

У час дабрачыннага канцэрта калядак, святочных песень ды кірмашу святочных салодкасцей і сувеніраў 12 снежня ў Гайнаўскім доме культуры збіраліся сродкі на завяршэнне будовы часткі будынка хоспіса прарока Іллі ў Макаўцы.

У праваслаўнай традыцыі калядаванне пачынаецца з першага дня Ражджаства Хрыстовага. Згодна з традыцыяй у час Філіпавага посту каляднікі развучвалі калядкі і абклейвалі звёздачкі. Аднак у гэтым годзе неабходным стала сабраць за кароткі час 3 мільёны злотых на завяршэнне будовы часткі будынка хоспіса прарока Іллі ў Макаўцы, паколькі вясной 2022 года Нацыянальны фонд здароўя будзе арганізаваць конкурс і кантрактаваць паслугі. Хоспіс у Макаўцы будзе змагацца за кантрактаванне хоспісных паслуг, каб з позняй вясны наступнага года магчы прыняць першыя асобы на апеку. Калі паявілася магчымасць арганізавання ў снежні дабрачыннага канцэрта і кірмашу ў Гайнаўскім доме культуры, старшыня Фонду «Хоспіс прарока Іллі» доктар Павел Грабоўскі вырашыў наладзіць дабрачыннае мерапрыемства. З дапамогай прыйшло многа валанцёраў. Калектывы ахвотна прынялі прапанову выступіць на сцэне, каб дапамагчы будове першага ў нашым рэгіёне вясковага хоспісу.

Першым на сцэне калядаваў з прыгожай звёздачкай калектыў «Рэчанька» з Козлік (пазней выступіў другі раз). Мерапрыемства афіцыйна адкрыў старшыня Фонду «Хоспіс прарока Іллі» доктар Павел Грабоўскі, які з 2019 года будуе хоспіс у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF