Ніва № 52 (3424), 26 cнежня 2021 г.

Людзі з над Бобры

Уршуля ПАЛЮХОВІЧ

Памежныя вёсачкі і гарадкі на Падляшшы гэта для некаторых канец — канец спеху, карпаратыўнага падыходу да чалавека, канзумерызму і мітусні вялікіх гарадоў, якія, як часам аказваецца, не так шмат могуць прапанаваць. Усё-такі Сакольшчына, а перш за ўсё гміна Новы Двор, з’яўляецца месцам без нават той лёгкай і моднай турыстычнай інфраструктуры, якая ўкінула б „навалач” у пярынку, складзенай з культурнага-міфічнага фону, найчасцей створанага ў тых жа вялікіх гарадах. Ваколіцы Новага Двара, асабліва зараз, строгія. Едучы ў тую старану, відаць толькі аголеныя дрэвы, металёвыя крыжы і суровыя крушні. Усё гэта мяшаецца з шырынёю дажджу і неба. Такое месца для жыцця выбрала латышка Антра. Бобра, якая ў тым месцы з’яўляецца толькі перагароджанай драўлянымі платамі рачулкай, дае столькі, колькі ёй трэба.

Антра Маркс — латышка. Да 19 года жыцця жыла ў Елгаве. Ліцэй завяршыла ў Рызе, а пазней з мамай пераехала ў латвійска-эстонскае памежжа. Адтуль вырашыла з’ехаць у Лодзь, пазней у Варшаву. На Падляшшы жыве ўжо дванаццаць гадоў і гэтае месца называе сваім домам.

— Не ведаю чаму, можа гэтыя бярозы... — смяецца Антра. — Напэўна мяне зацікавіла гісторыя гэтай тэрыторыі, але таксама прырода, якая, здаецца, найбольш на мяне падзейнічала.

Антра ўжо два гады працуе ў Навадворскім асяродку культуры, але на гэтым яе дзейнасць не канчаецца. Дом у Плебанаўцах, які для яе мужа і тройкі дзяцей стаў самым родным і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF