Ніва № 51 (3423), 19 cнежня 2021 г.

Кася Вапа — валанцёрка з прыгожай душой

Ганна КАНДРАЦЮК

— Як гэта ёсць, што адны смачна храпуць у пасцелі, а іншыя спяшаюць з дапамогай да загубленых у лесе мігрантаў?

Кася Вапа не мае ў сабе нічога з крутой завадатаркі-гераіні. Не любіць выпендрывацца са сваім эга. Хутчэй саступіць месца іншым. Кажа, што цягне яе да людзей, пры якіх адчувае спакой. Добры спакой, душэўнае братэрства.

Ці гэта дае ёй адвагу, каб сярод цемры выходзіць у лес ратаваць людзей?

Хутчэй гэта свядомы выбар, адказнасць за сваё месца на зямлі.

Ідзем прыцярушанай першым снегам сцяжынай па Белавежскай пушчы. Непадалёк урочышча Крыначка — святое месца з гаючай вадой. Месца пілігрымак і цудаў, вядомае яшчэ з дахрысціянскіх часоў. Вада, як вераць мясцовыя, дапамагае ў хваробах вачэй і лёгкіх.

— Пушча гэта не проста лес, — кажа Кася. Найбольш падабаюцца ёй дзікія анклавы, дзе прырода вызначае свой парадак, адзіны ў сваім родзе, непаўторны.

— Дзе няма нічога з мяне, — дадае, — дзе хочацца стаць празрыстым.

У апошніх словах прыхаваная душа і моц пушчанскага чалавека. Бо тая надуманая празрыстасць гэта больш чым удалы камуфляж.

* * *

Кася Вапа ведае пушчу з маленства. Адчуваць і любіць лес навучыў бацька-лекар, родам з Доўгага Броду. Звычайна, калі прыязджалі ў вёску, бацька забіраў яе і сястру-блізнючку ў лес. Апавядаў пра дрэвы, пра грыбы, пра ядомыя і воўчыя бэткі. Вучыў як па прыкметах знайсці дарогу дахаты, як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF