Ніва № 50 (3422), 12 cнежня 2021 г.

Гораду Гайнаўка 70 гадоў

Аляксей МАРОЗ

Гісторыя Гайнаўкі — нядоўгая, хаця першыя пасяленцы паявіліся ў Белавежскай пушчы на месцы сённяшняга горада сотні гадоў таму. На бурнае развіццё Гайнаўкі галоўнае ўздзеянне мела яе распалажэнне на акраіне Белавежскай пушчы, дзе нямецкія, польскія, англійскія прадпрымальнікі адкрывалі дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Вельмі хуткае развіццё невялікага пасёлка пачалося ў час Першай сусветнай вайны. Раней была тут збудавана шаша з Бельска праз Гайнаўку ў Белавежу і чыгунка з Седльцаў праз Гайнаўку ў Ваўкавыск. Невялікі пасёлак апынуўся на скрыжаванні транспартных шляхоў. Ужо ў міжваенны перыяд Гайнаўка стала даволі буйным асяродкам і развівалася дзякуючы дрэваапрацоўчай прамысловасці. Пасля Другой сусветнай вайны ў Гайнаўку сталі масава перасяляцца беларусы з навакольных вёсак і ўладкоўвацца на працу.

У 1951 годзе Гайнаўка стала горадам. Сёлета адзначаецца сямідзясятая гадавіна прысваення ёй гарадскіх правоў. Па гэтай прычыне ў горадзе адбываліся многія культурныя і спартыўныя мерапрыемствы. У юбілейных мерапрыемствах удзельнічалі гайнаўскія дашкольнікі і вучні, ангажаваліся таксама дарослыя асобы, гарадскія ўстановы і няўрадавыя арганізацыі. У Гайнаўскім доме культуры і ў выбраных месцах гарадской прасторы з 19 лістапада можна паглядзець фотавыставу. На фатаграфіях паказаны цікавыя моманты культурных падзей 60-х, 70-х, 80-х і 90-х гадоў, у тым ліку беларускіх культурных мерапрыемстваў.

У 1670 годзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF