Ніва № 48 (3420), 28 лістапада 2021 г.

Расколатая пушчанская Ітака

Яўген ВАПА

Не сціхае памежны бой паміж эмігранцкімі заложнікамі Аляксандра Лукашэнкі і яго палітычнага патрона Уладзіміра Пуціна ды польскімі ваеннымі фарміраваннямі розных відаў. Польскі ўрад, прэзідэнт, адным словам кіруючая кааліцыя не хоча паўтору міграцыйнага крызісу 2015 года, калі канцлер Нямеччыны Ангела Меркель наўпрост запрашала тысячы мігрантаў прыбыць праз паўднёвую Еўропы ў еўрапейскія дзяржавы. Другім, не менш важным фактарам ёсць асэнсаваны погляд, што зараз маем ужо праявы гібрыднай вайны, якая вядзецца не толькі супраць Польшчы, але ўсім краінам Еўрасаюза. Пасля пачатковай стрыманасці і спазнення ў рэакцыях з боку еўрапейскіх структур зараз, здаецца, большасць чальцоў еўрапейскай супольнасці прызнае рацыю прынятым рашэнням і дзеянням польскага ўрада. Не застаецца і без цвёрдай пазіцыі мілітарны еўраатлантычны хаўрус, які на ўсходняй мяжы НАТА бачыць афенсіўныя гульні пуцінскай палітыкі з мэтай выклікаць рэгіянальныя канфлікты на былой тэрыторыі Савецкага Саюза. Таму нічога дзіўнага, што ў такой сітуацыі Эстонія, Латвія, Літва і Польшча аднагалосна выступаюць супраць міграцыйнай і інфармацыйнай вайны ў гэтай частцы Еўропы. Усе вышэйзгаданыя дзяржавы таксама пачынаюць будаваць муры на сваіх адрэзках мяжы з Беларуссю, а Эстонія — з Расеяй. Цікавым фактам ва ўнутрыпалітычнай барацьбе ў кожнай з краін, апрача Польшчы, з’яўляецца аднадумства кіруючых колаў і апазіцыі ў справе неабходнасці такой будоўлі. Як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF