Ніва № 47 (3419), 21 лістапада 2021 г.

Оньдэ — вяртанне да свайго каралеўства

Ганна КАНДРАЦЮК

«Оньдэ» Аляксея Дзікавіцкага — так гучыць загаловак кнігі, які можна растлумачыць «Тут», або «На гэтым месцы», замест наблізіць да аднаго месца, выводзіць на шырокія воды. Замалёўкі, хоць прыпісаны да прыпрыпяцкіх Месткавіч, не трымаюцца аднаго часу і прасторы. У сюжэт уплецены пробліскі памяці многіх пакаленняў, што захаваліся дзякуючы вусным пераказам «з роду ў род». Аляксей Дзікавіцкі збірае гэтыя драбінкі памяці як каштоўны абярэг, каб у іх святле, як старажытны герой Гамера, адшукаць дарогу і шчасліва вярнуцца дахаты. Запісвае іх на архаічнай мове вёскі дзядоў. Гэта ўніверсальны падмурак.

Чытач бярэ ў рукі «Оньдэ» і ў думках вяртаецца пад родны дах. Пад дах, якога быццам ужо няма, але ўсё роўна ён ёсць для актыўных і пасіўных носьбітаў мовы. Про тэ, што вокруг робыться на світі, — гаворыць адзін з герояў, — нэ рэшаемо мы нычого. Нашэ, гэто тэ, што внутры нас. Там нашэ королевство...

І тое каралеўства знаходзім пад Бельскам, пад Пінскам.

* * *

Пра гэта маглі пераканацца госці аўтарскай сустрэчы з Аляксеем Дзікавіцкім 17 кастрычніка г.г. у студзіводскім Музеі малой Айчыны. Аўтара прывіталі, — а як жа іначай, — па-палеску: песнямі і пірагамі. Паміж выступленнямі Дзікавіцкага, Дарафей Фіёнік прыгадаў творы палескіх аўтараў: Зоі Сачко з Бельска, Ірыны Жук з Кобрына, Марыі Кірылюк з Каменя-Шляхецкага, Пятра Шапяцюка з Лелікава. Таксама хвілінай маўчання ўшанавалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF