Ніва № 44 (3416), 31 кастрычніка 2021 г.

У партыйных парогах па-польску (ч. 56)

Мікалай ПАНФІЛЮК

А на пачатку гэтага 1961 года быў я запрошаны рэдакцыяй «Нівы» як яе карэспандэнт адабраць кніжную ўзнагароду за сваю дзейнасць і руплівасць. І я паехаў поездам на сяброўскую сустрэчу, якая адбылася ў памяшканні ГП БГКТ па вуліцы Варшаўскай. Тут я ўпершыню сустрэўся з дарагімі мне людзьмі — Георгіем Валкавыцкім, Міхасём Хмялеўскім, Мікалаем Гайдуком і іншымі. Узнагароду — творы Кузьмы Чорнага ў пяці тамах — уручыла мне старшыня Галоўнага праўлення Лідзія Бялецкая. Я проста быў захоплены ўзнагародай. Вяртаўся я дамоў з лёгкай і радаснай думкай, што аднак і мяне дацанілі шчырыя і граматныя беларусы роднай «Нівы» і арганізацыі БГКТ. Дало мне гэта асаблівае натхненне і любоў да сваёй роднай мовы і ўсяго таго, што навокал яе адбываецца, тое што мо і не пералічыш, а чаго людзі пераважна не заўважаюць.

Час ляцеў, мяняўся як у калейдаскопе, як нейкая забаўка, у розных колерах. Была створана вячэрняя двухгадовая школа сельскагаспадарчай падрыхтоўкі для моладзі, якая засталася гаспадарыць у сваёй вёсцы. І я запісаўся да гэтай школы, рашыў падагнаць свае веды. Урокі вяліся ў самай большай зале нашай яшчэ царскай школы, дзе некалькі гадоў таму закончыў сем класаў. Заняткі распачаліся восенню 1961 года. Сельскагаспадарчыя ўрокі вёў малады здольны настаўнік і выкладчык Аляксей Семянюк родам з Будаў з пад Белавежы. Матэматыку вучыў Георгій Койла (ён жа вучыў і рускай мове), урокі польскай мовы вяла (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF