Ніва № 44 (3416), 31 кастрычніка 2021 г.

Мур без фармальнасцей

Міра ЛУКША

Мур на мяжы з Беларуссю паглыне гіганцкія грошы. Урад Польшчы ацаніў выдаткі. На дадзены момант на польскабеларускай мяжы пабудавана агароджа. Але яе трэба замяніць мурам. Пры будаўніцтве памежнай запоры не будзе абмежаванняў па бяспецы і ахове прыроды. Мае ён каштаваць больш за паўтара мільярда злотых. Гэта вынік ацэнак урада, які выдумаў гэтую супярэчлівую інвестыцыю. Праект закона па гэтым пытанні ўжо накіраваны ў Сейм. Акрамя кошту, урад пазбягае раскрываць падрабязнасці самога мура.

Мур павінен дапамагчы затрымаць бежанцаў, якія прыбываюць у Польшчу з Беларусі. Гэтак вынікае з дзяржаўных ацэнак, унесеных у ацэнку ўздзеяння на заканадаўства праекта, дзякуючы якім будаўніцтва мура стане магчымым.

Новыя інвестыцыя паглыне 1,5 млрд. злотых на будаўніцтва фізічнага бар’ера і 115 млн. злотых на тэхнічнае абсталяванне. У гэтым годзе ўрад выдаткуе 1 115 мільёнаў злотых, астатнія паўмільярда злотых — у 2022 годзе.

Усё ж, лічыўшы дакладна, на пабудову мура там, дзе цяпер ёсць агароджа з калючага дроту і засек, гэта значыць даўжынёй 150 км, выдаткі ўзрастуць да 750 мільёнаў злотых. Аднак уся мяжа з Беларуссю мае даўжыню 418 км. Калі ўвесь адрэзак загарадзіць мурам, прыйшлося б улічыць выдаткі ў 2 мільярды злотых. Урад не ўказвае дакладнай даўжыні новай устаноўкі. «Інфармацыя аб будаўніцтве, бяспецы і тэхнічных параметрах мура не будзе падпадаць пад абавязацельства раскрываць яе, а патрэбы, звязаныя з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF