Ніва № 43 (3415), 24 кастрычніка 2021 г.

Падляшша на „Expo 2020” у Дубаі

Наталля КАНДРАЦЮК-СВЯРУБСКАЯ

— Без сучаснага мастацтва, мы знікаем, — сказаў у час адкрыцця польскага павільёна на «Expo 2020» праф. Лявон Тарасэвіч, аўтар цэнтральнай выстаўкі.

У Дубаі дзейнічае Сусветная экспазіцыя «Expo 2020». З-за пандэміі каранавіруса яна не адбылася, як планавалі, год таму. Падзея аднак захавала сваю першапачатковую назву. 1 кастрычніка г.г. быў адкрыты Польскі павільён, які будзе працаваць цягам бліжэйшых шасці месяцаў. Польшча падрыхтуе каля тысячы мерапрыемстваў ды ў рамках эканамічнай праграмы прадставіць 2500 фірм і прадпрыемстваў.

Цэнтральнае месца Польскага павільёна займае выстаўка пра багацце Падляшша, дзе нарадзілася ідэя «Xylopolis» — ідэя-праект ураўнаважанага горада, падмацаванага сілай прыроды. Галоўным матывам выстаўкі з’яўляецца праца Лявона Тарасэвіча — мастака вядомага ў шырокім свеце, родам з пад гарадоцкіх Валілаў. Манументальная праца займае плошчу памерамі 13,5 на 3,4 метра. Што цікава, гэта самы вялікі мастацкі твор, які Тарасэвіч да гэтай пары намаляваў на палатне. Як адзначылі прамоўтары павільёна, яны хацелі паказаць нешта незвычайнае і непаўторнае, каб такім чынам прыцягнуць цікавасць да Падляшша.

Адкрыццё Польскага павільёна адбылося з удзелам самога мастака. Ён выказаўся пра значэнне мастацтва ў развіцці цывілізацыі.

— Без мастацтва мы знікаем. Калі няма сучаснага мастацтва, тут маем шмат прыкладаў, хоць бы той Савецкі Саюз, дзяржава не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF