Ніва № 43 (3415), 24 кастрычніка 2021 г.

Шпацыр па месцах жорсткай памяці

Міра ЛУКША

Я не змог выратаваць / ніводнага жыцця / не змог спыніць / ніводнай кулі / таму я абыходжу могілкі / якіх няма / я шукаю словы / я бягу / на дапамогу якой не завуць / на спознены ратунак / хачу паспець/ нават запозна (Фіцоўскі 1979, 5)

Яўрэйскія суседзі ў Гарадку

Яўрэі пачалі сяліцца ў Гарадку ў сямнаццатым стагоддзі. Першая згадка пра іх гміну (кагал) зафіксавана ў 1614 годзе. У 1677 годзе ў горадзе дзейнічала ўжо сінагога. Яўрэі пасяляліся ва ўсходняй частцы горада, вядомай як «Мястэчка». З развіццём тэкстыльнай прамысловасці яўрэі пачалі ставіць дамы на другім беразе ракі Супраслі, на пясчаным узгорку, на г.зв. «Пясках».

Лічбы пацвярджаюць хуткі рост яўрэйскага насельніцтва ў мястэчку. Насельніцтва Гарадка, прымаючы пад увагу працэнт яўрэяў у 1789-1931 гады налічвала: 1789 — агульная колькасць насельніцтва 350, у тым ліку яўрэяў — 24 (працэнт яўрэяў 8,70), у 1799 г. — адпаведна 472, 93, 19,70%; 1808 г. — 335, 164, 49%; 1878 г. — 1793, 1340, 74,70%; 1897 г. — 3209, 2513, 78,30%; 1921 г. — 2081, 1508, 72,50%; 1931 г. — 2334, 1385, 59,63% яўрэяў.

У Гарадку пасля зыходу бежанства 1915 года засталася маса жывучых у нястачы беспрацоўных яўрэйскіх рабочых. Амаль усе заводы былі разбураны. Працаваў адзін толькі фанерны завод Гершеля Маліняка, дзе рабочыя працавалі за галодныя стаўкі.

Пасля нямецкага ўварвання ў 1916 годзе ў Гарадок яўрэі-ткачы з за неабходнасці сталі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF