Ніва № 43 (3415), 24 кастрычніка 2021 г.

250 гадоў царкве св. Іаана Багаслова ў Новаберазове

Аляксей МАРОЗ

У Праваслаўным прыходзе ў Новаберазове 9 кастрычніка, у дзень святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова, адзначалася 250-годдзе пабудовы Іаана-Багаслоўскай царквы і заканчэнне пяцігадовага грунтоўнага рамонту гэтага храма. Малітвы ўзначаліў і царкву асвяціў архіепіскап Бельскі Грыгорый. Рамонтныя працы распачаліся ў 2016 годзе. Сёлета работы праводзіліся ўсярэдзіне царквы. Прыхаджане і паломнікі, перш за ўсё выхадцы з вёсак парафіі, пабачылі прыгожую царкву пасля грунтоўнага аднаўлення.

Святкаванні распачаліся 8 кастрычніка з усяночнай багаслужбы, а раніцай 9 кастрычніка чытаўся акафіст, сабраныя маліліся да святога апостала Іаана Багаслова і асвячалася вада, якую вернікі набіралі ў бутэлькі і неслі дамоў з надзеяй на яе лячэбнае ўздзеянне. Малітвы ў час літургіі ўзначаліў архіепіскап Грыгорый у саслужэнні святароў. Перад літургіяй архіепіскап асвяціў царкву.

Прыход Увазнясення Гасподняга ў Новаберазове вылучаецца сярод іншых вясковых парафій колькасцю цэркваў і часоўняў на яго тэрыторыі. Царква Увазнясення Гасподняга была збудавана ў 1876 годзе, а службы ў ёй адбываюцца кожны год з вясны да восені. Хаця Царква святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова з’яўляецца філіяльным храмам, у ёй адбываюцца ўсе галоўныя багаслужбы ў час святаў Уваскрэсення Гасподняга, Раства Хрыстовага, вянчаюцца маладыя пары і адбываюцца галоўныя прыхадскія святкаванні ў гонар св. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF