Ніва № 42 (3414), 17 кастрычніка 2021 г.

Любім старыя машыны

Міхал МІНЦЭВІЧ

Размова з Янам Франкоўскім са Згуртавання любіцеляў небанальнай матарызацыі BAT-ALION у Гайнаўцы.

— Спаглядаючы на Вашу машыну здзіўляюся, што гэта такое...

— Гэта цяжкая гусенічная машына BAT-M, магутнасцю каля 400 конскіх сіл, з 12-цыліндравым рухавіком на салярку. Арыгінальны меў спераду плуг для спіхвання дарожных завалаў. Мае таксама кран пад’ёмнасцю ў дзве тоны, савецкай вытворчасці. У ходзе вайны не прымяняўся, гэта больш мадэрная машына, зараз яна транспартная.

— Адкуль BAT-M у Вас?

— Ён ад Сцяпана Хурсы з Кашалёў, які ў 1990-х гадах меў сапраўдны савецкі танк Т-34, што раней стаяў на скверы ў цэнтры Гайнаўкі. (Сцяпан Хурса купіў танк 6 ліпеня 1991 года роўна за мільён старых злотаў, а пасля прадаў лекару са Шчучына. Танк стаяў побач шашы Шчучын-Піш, 12 кіламетраў ад горада, на колішняй польска-прускай мяжы. Неўзабаве ўкралі яго зладзеі і часткова парэзалі на металалом; уладальнік з дапамогай паліцыі вярнуў танк — М. М.; глядзі артыкул «Следам за гайнаўскім танкам», «Ніва» ад 29.06.1997.)

Гэты BAT-M Сцяпан Хурса купіў, бо меў такі капрыз. І яго не ўжываў. Бадай двойчы хацеў распіхваць снег на вуліцы ў Кашалях, але жыхары пералякаліся, што разваліць ім платы. У Сцёпкі стаяў ён шмат гадоў на панадворку, забыты, зарослы. Зараз гэтая машына быццам супольная — мы, Згуртаванне, апякуемся ёю.

— Як Вы дабраліся на ім у Орлю на фэст 1 жніўня?

— Гэта наша першая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF