Ніва № 40 (3412), 3 кастрычніка 2021 г.

Беларускія жанчыны ўчора і сёння

Ганны КАНДРАЦЮК

Другая частка дыскусійнай панэлі на Трыялогу, прысвячалася беларускім жанчынам у культуры і мастацтве. Запрошаныя госці гэта Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і менеджар, якая 17 гадоў кіравала галерэяй «Ў»; Лэся Пчолка, фатографка, менеджар, уласніца мастацкай крамы «Калі ласка» і Вольга Гардзейчык-Мазярская, журналістка, менеджар культуры, а размову з імі павёў Мікола Ваўранюк.

Ці можам гаварыць пра жаночую плынь у сучасным беларускім мастацтве?

Адказам на пытанне паслужыў каментарый да выстаўкі «Калі стаўленне становіцца становішчам». Ганна Чыстасердава адзначыла, што ў беларускім мастацтве раней не вылучалася жаночага кантэксту. Няма такога раздзелу. Сучаснае мастацтва — касмапалітычнае, універсальнае, яно камунікуе на тых хвалях што і ў Берліне ці Лондане. Працы на выстаўцы рэфлектуюць на сучаснасць, у якой апынуліся мастачкі. Гэта свайго роду агрэгатары, галасы з Беларусі. А тое, што гэта жанчыны, не назначае пераказаў і не мяняе сэнсаў.

Проста, беларускія мастачкі, сталі больш відавочныя.

беларусаў прыкмеціў свет

Беларуская Рэвалюцыя Годнасці — з’ява надзвычай эстэтычная, мастацкая. З розных крыніц можна пачуць, што ўсе беларусы ў 2020 годзе сталі артыстамі, што ўсе ўдзельнічалі ў каласальным перформансе. Многія мастакі, калі глядзелі на падзеі жніўня 2020, гаварылі: мы б такога не прыдумалі! Зрух адбываўся ў вялікай меры спантанна, непрадбачана, часам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF