Ніва № 38 (3410), 19 верасня 2021 г.

Нічога смешнага

Міраслаў ГРЫКА

Я ўвесь час здзіўлены імунітэтам польскага грамадства на цынізм цяперашняй улады. Праўда, некаторыя скардзяцца на яе, але і праўда, што цыркацтва, якое яна практыкуе, выклікае агульны смех паспалітай грамады. Кожны, хто захоча, можа назваць яе наіўным натоўпам, магчыма, суверэнам. Гэта эндэмічны факт, уласцівы толькі Польшчы — гэтак жа, як сумчатыя, кенгуру ці іншым качканосы — Аўстраліі. Толькі што на ім грунтуе сваю ўладу... улада. У пэўным сэнсе гэта нагадвае іншую акрабатычную фігуру прама з парафіяльнага цырка, калі другі стаіць на галаве першага і патрабуе шчырага захаплення ад растаптанага яго нагамі. І вось гэта мяне ўвесь час здзіўляе, што растаптаны хіхікае, замест таго, каб расплакацца. Ну, але ёсць тое, што ёсць. Гаспадарка пакуль не кульгае, хаця інфляцыя бушуе. Разбэшчаныя рознымі «плюсамі» суайчыннікі не думаюць абтрэсці з галавы паразіта! Бо смех — гэта ж здароўе. Апошнія рэйтынгі кіруючай партыі ў Польшчы рэзка падскочылі, галоўным чынам з за бітвы, якую яна вяла ад імя суверэна на Уснары-Ніжнім. Відавочна, гэта пераможная бітва, таму што ўлада заўсёды перамагае. Нават калі яна прайграе, яна ўсё роўна атрымлівае маральную перамогу. Нават калі гэта было цынічным наскрозь. Але мэта апраўдвае сродкі. Блаславіце Макіявелі! Вядома, бітва з пратэстуючымі ў цяперашні час медыцынскімі работнікамі таксама стане для яе пераможнай. Гаворка ідзе толькі аб справядлівай кампенсацыі за цяжкую працу, якая перавышае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF