Ніва № 37 (3409), 12 верасня 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (23). Смерць Паэта

Андрэй СЦЕПАНЮК

Лёс яшчэ раз засмяяўся сваёй бяззубай усмешкай. Праз многа месяцаў, выбіраўшы вершы да чарговых „Вершаўчытальняў”, я падыходзіў да твораў Алеся Разанава і заўсёды неяк не хапала адвагі, каб змясціць іх побач сваіх слоў. Толькі ў папярэднім, дваццаць другім адрэзку, я вырашыў скарыстаць верш „Мы людзі”. Тэкст паслаў у рэдакцыю, а пасля двух дзён прыйшла вестка, што Алесь Разанаў адышоў у Вечнасць...

Не стала волата беларускай паэзіі, які ўвёў яе на самыя высокія творчыя ноты і сусветны ўзровень. Не стала заадно класіка і наватара, які сваёй думкай выпярэджваў не адно пакаленне.

Калі яна цяжар — тады яна крылы,

калі яна вярэдзіць — тады яна гоіць,

калі яна знясільвае — тады дае сілу...

Аднак з гэтаю ношкаю ты не здолееш уступіць на неба, —

перасцерагае мяне першы анёл.

А без яе зноў упадзеш у мінулае, — перасцерагае другі.

Я іх абодвух разумею.

Пісягі і апёкі на маім целе.

Віхуры клічуць мяне падужацца.

Зямля — частка мяне.

І агністыя мечы анёлаў пільна ўзіраюцца ў маю душу.

Алесь Разанаў, Спадчына

* * *

У руках невялікая кніжачка з 1994 года „Дзверы”. Невялікая і незвычайная. Своеасаблівая размова паэтаў. У фрагменце ўступу да падрыхтаванай пад рэдакцыяй Яна Чыквіна кніжкі чытаем: (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF