Ніва № 37 (3409), 12 верасня 2021 г.

У свеце ашуканства

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Многа пішуць апошнім часам пра дэградацыю і няўхільны скон нашай цывілізацыі. Хоць кожны па-рознаму і па-свойму разумее тую самую цывілізацыю, ёсць напэўна ўсё ж нейкія падставовыя рэчы, якія вызначаюць сутнасць еўрапейскай тоеснасці і традыцыі. Ці справа датычыць палітыкі, ці бізнесу, ці проста звычайных людскіх стасункаў, раней лічылася, што слова, дамова, абяцанне нешта азначаюць. Зараз жа ўсё змянілася.

Асабліва ашуканства датычыць тэхнічнага боку нашага жыцця. Гэты тэхнічны прагрэс дасягнуў неверагодных вышынь, побыт чалавека за адно чалавечае жыццё, скажам за апошнія 50 гадоў змяніўся да непазнавальнасці. Смартфоны, айфоны, ноўтбукі, электронныя карткі ўвайшлі, укараніліся ў жыццёвы цяг людзей настолькі глыбока, што ўжо здаецца — так было заўсёды. Але практычна ўсюды чалавека чакае падман, ашуканства і недарэчнасці. Усе мазгі вынаходнікаў, стваральнікаў новага скіраваны найперш на выцягванне з людзей грошай, на стварэнне для карыстальнікаў нязручнасцей і цяжкасцей, за пераадоленне якіх, канешне, трэба заплаціць.

Вось тыя ж самы прылады і гаджэты, функцыя якіх найперш палепшыць камунікацыю паміж людзьмі, палегчыць і паскорыць ім выкананне працоўных заданняў, ну і ў дадатак забяспечыць рэлаксацыю і псіхалагічную разгрузку. Першыя камп’ютары, мабільныя тэлефоны былі досыць простымі і зручнымі ў сваіх асноўных функцыях. Але з цягам часу, калі яны пачалі ўдасканальвацца, пачалі з’яўляцца не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF