Ніва № 34 (3406), 22 жніўня 2021 г.

З малітвамі да Божай Маці і святых мучанікаў Падляшскіх

Аляксей МАРОЗ

У апошнюю суботу ліпеня ў Жаночым манаскім доме святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах адбылося асобае святкаванне ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці, якая сваім зместам спасылаецца на трагічныя пасляваенныя падзеі. Тады на зломе студзеня і лютага 1946 года атрадам Нацыянальнага вайсковага задзіночання пад камандаваннем Рамуальда Райса «Бурага» былі замардаваны каля Пухалаў-Старых вазакі з нашых вёсак, былі забіты і спалены жыхары Залешан, Вулькі-Выганоўскай, Занёў і Шпакоў. Сабор епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы праваслаўных беларусаў — ахвяр выклятых жаўнераў далучыў да ліку мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх. Чарговы раз сабраныя не скрывалі радасці, што апрача малітваў да Божай Маці, могуць яны маліцца да сваіх святых мучанікаў і прасіць у іх хадайніцтва ў Бога ў хваробах і іншых жыццёвых выпрабаваннях. У ліпені, два гады таму, быў умураваны краевугольны камень пад царкву св. Кацярыны і мучанікаў Холмскіх і Падляшскіх. Будзе яна, між іншым, напамінаць аб забітых і спаленых у пачатку 1946 года мужчынах, жанчынах і дзецях з нашых беларускіх вёсак. У Залешанскім манастыры была напісана ікона Сабор Падляшскіх мучанікаў. На ёй бачны святыя мучанікі — прадстаўнікі паасобных вёсак, дэталі Залешанскай іконы Божай Маці і выява будаванай зараз манастырскай мураванай царквы.

Святкаванне пачалося ў пятніцу, 30 ліпеня, з усяночнай багаслужбы. У суботу, 31 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF