Ніва № 33 (3405), 15 жніўня 2021 г.

Яўрэі ў даваеннай Нараўцы

Аляксей МАРОЗ

Размова з Кацярынай Бяляўскай — загадчыцай Галерэі «Нараўка» імя Тамары Саланевіч у Нараўцы, якая 31 ліпеня разам з яўрэйскім калектывам песні і танца «Fajer Lech» з Вільні (Літва) прыехала ў Белавежу. Тут у час XIX Міжнароднага фестывалю Белавежскія мастацкія інтэграцыі «Ператоча 2021» яўрэйскі калектыў запрэзентаваў жыццё ў штэтле падобным на даваенную Нараўку.

— Вы апякуецеся яўрэйскім калектывам песні і танца «Fajer Lech» з Вільні. Заўтра, 1 жніўня, выступіць ён у Нараўцы ў 80-ю гадавіну вынішчэння немцамі нараўчанскіх яўрэяў. Як праходзіць ушанаванне гэтай сумнай гадавіны?

— 15 жніўня 1941 года адбылося знішчэнне нараўчанскіх яўрэяў немцамі. У сувязі з 80-й гадавінай замардавання яўрэяў у Нараўчанскай гміне цэлы год размаўляем пра яўрэйскую культуру. Гэтай тэмай цікавяцца таксама турысты і яўрэі, якія нас наведваюць. Аднак найбольш урачыста будзе 1 жніўня, калі будзем прыпамінаць суседзяў нашых продкаў, якія жылі ў Нараўцы. У гэты дзень будзе наладжаных многа мерапрыемстваў. Арганізатарамі іх з’яўляецца Гмінная ўправа ў Нараўцы, Гмінны асяродак культуры, у структуры якога працуе Галерэя «Нараўка», Аб’яднанне ў карысць дыялогу «Трапінка» ў Нараўцы і іншыя партнёры.

— Якія гэта будуць мерапрыемствы?

— У 13 гадзін настаўніца Паўліна Верэмюк у амфітэатры ў Нараўцы будзе вучыць нашых школьнікаў яўрэйскаму танцу «Ерусалема». У 13:20 Паўліна Васілюк з Аб’яднання «Трапінка» павядзе па (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF