Ніва № 33 (3405), 15 жніўня 2021 г.

Не абысціся без беларусаў і ўкраінцаў

Яўген ВАПА

Тыдзень таму закрануў я праблему навучання беларускай мове грамадзян Беларусі ў школьных установах з навучаннем той жа беларускай мовы для грамадзян Польшчы з ліку беларускай нацыянальнай меншасці. Цягам тыдня не з’явіліся аніякія новыя інфармацыі ў гэтай справе. Але сёння звернем увагу на працоўны рынак у Падляшскім ваяводстве і ўдзел у ім грамадзян іншых краін, перш за ўсё Беларусі і Украіны. Гэта менавіта яны ратуюць падляшскую і польскую гаспадарку ад недахопу працоўных рук у тых прафесіях, у якіх не хочуць працаваць самі палякі. Прымушаныя крызісам і недахопам рук працадаўцы штораз часцей прапаноўваюць легальнае працаўладкаванне для чужаземцаў, а не толькі чорны рынак. Відаць гэта па колькасці пададзеных імі дакументаў у абавязковую страхавальную ўстанову (ЗУС). У мінулым годзе ў нашым ваяводстве легальна працавала 15,3 тысячы застрахаваных работнікаў. Да канца чэрвеня 2021 г. было пададзеных амаль 19 тысяч такіх заявак, што ў параўнанні з чэрвенем 2020 г. абазначае рост на 54 працэнты. Ва ўсёй Польшчы на канец першай паловы мінулага года легальна зарэгістраваных было звыш 605 тысяч чужаземцаў, а сёлета ў той жа самы перыяд маем ужо амаль 819 тысяч працоўных. Гэта рост ужо на 35 працэнтаў. У Падляшскую ваяводскую ўстанову з пачатку года да канца ліпеня было пададзена 11 577 заяў на выдачу дазволу на працу, ці яго працяг. У першым паўгоддзі 2020 г. было гэта 6421 асоб, а ў цэлым мінулым годзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF