Ніва № 32 (3404), 8 жніўня 2021 г.

Справядлівыя сярод народаў свету з Градочна

Марыя КУЖАЛЕЎСКАЯ

Паявілася многа кніжак, публікацый, артыкулаў, сімпозіумаў на тэму Халакосту. Я б таксама хацела дакінуць сваю цаглінку.

Ад выбуху вайны мінула 82 гады. Засталося ўжо мала навочных сведак гэтых трагічных падзей. Тыя, хто памятаюць вайну, гэта ўжо пажылыя людзі, якім больш за дзевяноста гадоў. Час зацірае вобразы тых дзён, нават калі яны былі жорсткія. Але не ў выпадку спадарыні Валянціны Паўлючук. Сілы ўжо яе пакідаюць, але памяць не падводзіць.

Нарадзілася яна ў малой вёсцы Градочна Нарваўскай гміны, і жыла там усё сваё жыццё. Яе бацькі, звычайныя сяляне, гаспадарылі на зямлі, гадавалі кароў, свінак і гаравалі як усе. Але Аўдзей і Зінаіда ў гэтае жорсткае ваеннае ліхалецце паказалі сапраўднае геройства, хаця героямі ніколі сябе не адчувалі. Ды трэба пра іх сказаць, што былі яны «ціхімі героямі». Ніколі яны так пра сябе не думалі, ды выказаліся вялікай адвагай. У сваім двары хавалі яўрэя на працягу перыяду вайны. Кожны дзень падвяргаліся небяспецы страты жыцця. Можам імі толькі захапляцца і ганарыцца. І глыбока пакланіцца жыхарам усёй вёскі. Гэта іхняя салідарнасць уратавала жыццё цэлай вёсцы. У такой грамадзе аб тым факце ведалі ўсе.

Найбольш трывожыўся сусед Рыгор. Ён баяўся, што калі немцы даведаюцца аб тым, што ў вёсцы хаваюць яўрэяў, спаляць дом Аўдзея, а пры нагодзе пусцяць з дымам і яго. На шчасце, вясковая салідарнасць і дбанне пра вялікую таямніцу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF