Ніва № 32 (3404), 8 жніўня 2021 г.

Рэальнасць Колі — трактарыста (ч. 49)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І я нідзе не чуў і не вычытаў, каб у Савецкім Саюзе ў той час трактары працавалі на бензін. Што праўда ў нас і сёння некаторыя (але не ў Дубічах) кемлівыя сяляне парабілі для сябе ўласныя цягачы-самаробкі, і што яны на бензін. Але рухавік яго і то невялічкі ўзяты з выпрацаванай з часам пажарніцкай мотапомпы. І то ўсё. Ды вернемся да нашага Колі-трактарыста, які ўжо меў 17-18 гадоў і меў такую «прывілею», што нават у разгары вайны яго не ўзялі ў салдаты, і быў ён больш патрэбны ў калгасе для самотных жанчын і сваёй любімай Марусі, і калі яго фашысты аблілі бензінам (а чаму не саляркай?), ён гарэў і крычаў: «Маруся, памагі...» І дзіўна як бы на Колю-трактарыста скінулі фашысты з самалётаў свой дэсант і хацелі яго знішчыць амаль на вачах яго каханай Марусі? А мо вёска Колі і Марусі былі амаль па-суседску з другой вёскай, дзе царылі немцы і мо так блізка як Дубічы ад Тафілаўцаў? А хто яго ведае? А ведаю, што саветы ў сваю армію ў час вайны бралі і мужчын ва ўзросце нават 65 гадоў. Ведаю і тое, што трактары амаль усе пайшлі на ўжытак вайны і ў савецкіх калгасах (бо чамусьці і немцы калгасаў не развязалі ў час свайго дзеяння) поле аралі старэчы — мужчыны-дзядулі і бабулі, дзяўчаты, дзеці і гэта яны па 20 чалавек цягнулі за сабой плуг, сошку, бароны... Але байку-песеньку пра Колю-трактарыста спяваюць нават падляшскія хары, і яна часамі байка на калёсах выглядае прыгажэй, чым істотная праўда, бо (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF