Ніва № 32 (3404), 8 жніўня 2021 г.

Беларускае рознагалоссе

Аляксей МАРОЗ

Таварыства сяброў Белавежы і Белавежскі асяродак культуры 16 ліпеня наладзілі ў белавежскім амфітэатры займальны другі канцэрт ІХ выпуску «Рознагалосся» — беларускага музычнага мерапрыемства, накіраванага да мясцовага насельніцтва і шматлікіх турыстаў, якія адпачываюць летам у Белавежы і наваколлі.

Мерапрыемства пачалося ў 2013 годзе ў рамках праекта «Рознагалоссе — цыкл музычных прэзентацый беларускай нацыянальнай меншасці» і ў наступным годзе арганізатары плануюць наладзіць яго юбілейны, дзясяты выпуск. Ініцыятарам і галоўным арганізатарам «Рознагалосся» з’яўляецца дырэктар Белавежскага асяродка культуры Марк Зубрыцкі і заадно старшыня Таварыства сяброў Белавежы — арганізатара беларускіх мерапрыемстваў у гміне.

— «Рознагалоссе» — мерапрыемства, падчас якога прэзентуем беларускія песні і прамуем родную культуру і нашы традыцыі. Кожны год арганізуем па некалькі канцэртаў. Стараемся, каб калектывы мяняліся і прэзентавалі музыку розных плыняў — ад народных беларускіх песень да сучасных эстрадных твораў. Таму назвалі наша мерапрыемства рознагалоссем у музыцы, — сказаў Марк Зубрыцкі, які выступіў з «Жаваранкамі» з Махнатага ў якасці акампаніятара на акардэоне.

— «Рознагалоссе» на фоне іншых мерапрыемстваў вылучаецца тым, што сярод публікі значную частку складаюць турысты, якія летам шматлюдна адпачываюць у Белавежы. На ўвагу заслугоўваюць цікавы рэпертуар і выканаўцы розных узростаў, — заявіў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF