Ніва № 30 (3402), 25 ліпеня 2021 г.

Вакзальная Гайнаўка

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Здавалася мне, што Гайнаўку крыху ведаю, таму не надта задзіраў галаву, аглядаючы розныя шыльды. Ну, бывае, што часам чалавек гляне ўверх і... пабачыць нешта неардынарнае...

Вось цалкам выпадкова ўбачыў я на гайнаўскай вуліцы Баторыя дарожны паказальнік на аўтобусны вакзал. Прынамсі раз у месяц апошнім часам прыходзілася мне падарожнічаць аўтобусамі, маючы Гайнаўку пачатковым або канчатковым прыпынкам. Аўтобусы публічнай камунікацыі пачынаюць сваё курсіраванне, напрыклад у Беласток, з вуліцы 3 Мая недалёка Крыжаўздзвіжанскага касцёла, і там жа свае курсы канчаюць. Ніякага там вакзала няма.

Папраўдзе аўтобусны вакзал там быў, крыху далей, паміж касцёлам і чыгуначным пераездам, бадай у 1960-1980-х гадах, у будынку, у якім было таксама Павятовае праўленне гмінных спулдзельняў, з пачакальняй і дзвюма білетнымі касамі. І былі чатыры адпраўныя перончыкі, пры якіх тоўпіліся масы пасажыраў. Бывала, што фармавалася чарга, а бывала, што людзі пхаліся напавал, як усялякі іншы дабытак. Згаданы будынак быў знесены бадай запар з пераменай у нас грамадскага строю.

Недзе пад канец г.зв. камуны быў у Гайнаўцы здадзены ў карыстанне новы будынак чыгуначнага вакзала, які меў інтэрмадальны — як бы цяпер гэта назваць — характар. У будынку, пасярэдзіне чыгуначных пуцей, былі білетныя так чыгуначныя, як і аўтобусныя касы. А перад будынкам былі чатыры адпраўныя пероны для аўтобусаў. Пасажыраў станавілася штораз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF